Текст песни Palina — Красавік

image_pdfimage_print

Красавік месяц прыйшоў,
Абарваў каляндар менш паловы лістоў.
Зьмянілася нешта ў прыродзе,
А люты неяк
«нешта з сэрца» (усё) не сходзіць.

Аўторак, чацьвер, серада…
Ня варта які дзень – сутнасьць адна:
Дзе ты..,
Дзе я.

Мне казалі, што ўсё й зьменіцца.
Толькі год ці два, ды ўжо не верыцца.
Мне казалі — будзе лепшы час.
Толькі для каго? Толькі не для нас…
Трэба забываць, трэба крэсьліць ўсё.
Проста вам казаць: «Забівай любоў».
Буду сумаваць ноччу, трошкі днём.
Не магу пакуль інакш, не магу ды ўсё.

А ці ёсьць сэнс не кахаць,
Не ўздыхаць вельмі цяжка, ды не чакаць?
Онлайн…
Я напрыклад лічу, што ня мае…
Сінія вочы буду шукаць –
ў натоўпе людзей,
Ды ўспамінаць часьцей — той час,
Калі ў зімку квітнела зямля.

Мне казалі, што ўсё й зьменіцца.
Толькі год ці два, ды ўжо не верыцца.
Мне казалі — будзе лепшы час.
Толькі для каго? Толькі не для нас…
Трэба забываць, трэба крэсьліць ўсё.
Проста вам казаць: «Забівай любоў».
Буду сумаваць ноччу, трошкі днём.
Не магу пакуль інакш, не магу ды ўсё.
(х2)

Оцените текст
( Пока оценок нет )

На данной странице вы найдете слова и текст песни Palina — Красавік. Здесь можно прочитать, а также скачать текст песни и распечатать его.

Поделитесь с друзьями
text-pesen.ru