Текст песни Palina — Як ты

image_pdfimage_print

Як ты безь мяне там?
Як я безь цябе тут?
Пачуцьцём чалавека
Цягне сэрца ў родны кут.
Як быццам жартую,
А ў сабе мацней крычу:
Я цябе ўратую!.
Толькі як — ня ведаю.
(А-а-а…)
Ластаўка ў небе лунала, праўду казала
Аб тым, дзе жывеш ты зараз.
Я не спрачалась, у вочы твае закахалась.
На неба глядзеўшы часам.
Ўголас трымаю, гонар! —
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край любы, край адзіны…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе —
Мірныя, вольныя людзі!
Дзе яно — сэрца Радзімы?
Ў лесе, ці ў хаце,
Ці паміж муроў цагліных?
Кволаю птушкаю ў небе,
Водарам ніў, ці коласам
Ў чэрствай глебе?
Ўголас трымаю, гонар! —
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край любы, край адзіны…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе —
Мірныя, вольныя людзі!
Як ты безь мяне там?
Як я безь цябе тут?
Пачуцьцём чалавека
Цягне сэрца (цягне) ў родны кут.
Як быццам жартую,
А ў сабе мацней крычу:
Я цябе ўратую!.
Толькі як — ня ведаю.
Ўголас трымаю, гонар —
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край (любы, край адзіны)…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе —
Мірныя, вольныя людзі!
Ластаўка ў небе лунала, праўду казала
Аб тым, дзе жывеш ты зараз

Оцените текст
( Пока оценок нет )

На данной странице вы найдете слова и текст песни Palina — Як ты. Здесь можно прочитать, а также скачать текст песни и распечатать его.

Поделитесь с друзьями
text-pesen.ru