Текст песни Palina — Твітар

image_pdfimage_print

Кожны дзень ідзе, быццам пакрысе,
Галаву схіліў, як прымушаны.
Я стаю, нібы — на адной назе,
Пасярод зімы ледзь сканфужаны.
Неба як агонь, вецер як вада…
Пераблытаў хто, дзе мая луна?
А-а-а, а-а-а.
Мокры сьвітэр, пішу ў твітэр
Прывітаньні сябрам.
Колькасьць літар у хвіліну
Больш чым ў год дзён набраў.
Я пакіну Радзіму…
Каюся, каюся!
Ўвесь разбэшчаны ды раз'юшаны.
І каму такі падабаюся?
Най-най-да-дай…
Кожны дзень — як дзень,
Хвалявалась ноч,
Расплятала косы дзявочыя.,
Ты зратуй мяне!
Я ня ведаю, як ў цемру гэту ўскочыла.
Быццам тут агонь,
Быццам тут вада –
Ні горача, ні холадна-а-а!
Цёплы сьвітэр, пішу ў твітэр —
Усё добра!
За навінай навіна,
Холад лезе пад коўдру.
Не пакіну Радзіму,
Каюся, каюся!
Забясьпечаны, ненапружаны…
Хто са мной такі будзе лаяцца?
А-а-а-а…
Кожны ты, як сьвет.
Кожны сьвет, як ўсе.
Нараджаецца і зьнішчаецца.
Не кажы, што так,
Не кажы, што не…
За якую праўду змагаюцца?
Тое дзе цяпло, тая чысьціня,
Захаваны ці захавалася?
А-а-а-а…
Твітэр…
Ўсё роўна…
Шэраг шэрых навінаў,
Холад лезе пад коўдру.
Не пакіну Радзіму,
Каюся, каюся!
І каму такі падабаюся?
А-а-а-а…

Оцените текст
( Пока оценок нет )

На данной странице вы найдете слова и текст песни Palina — Твітар. Здесь можно прочитать, а также скачать текст песни и распечатать его.

Поделитесь с друзьями
text-pesen.ru