Текст песни Rise In Rage — Прамяні

image_pdfimage_print

Імкліва крочыць наперад,
Або моўчкі глядзець на замкнутыя дзьверы.
Прагна лавіць высокія словы,
Зноўку чакаць, спадзявацца ды верыць.

Разьвее вецер журбы пах,
Мёртвых садоў пыл.
Заціх мой боль і зьнік жах,
І я амаль забыў.

Прамяні
Асьвятляюць твар,
Сьціскаюць скроні.
Карані —
Бессьмяротны дар
У маіх далонях.

І полымя ахапіла мае вочы,
І я — ліхтар у беспрабуднай цемры ночы.

Мае пакуты — мой сьцяг
Хістае плынь брудных вод.
Мяжой няволі стаў страх
Трызьні карагод.

Прамяні
Асьвятляюць твар,
Сьціскаюць скроні.
Камяні
Адчуваюць жар
Лютаснай пагоні.

І полымя ахапіла маё цела,
І я гару агнём чырвона-белым.

У шэрым паветры чую водгук званоў —
Гэта я з кален уздымаюся зноў.
У небе, бы хмары, абліччы людзей —
Глядзіце, я с кожнай хвілінай раблюся мацней.

Оцените текст
( Пока оценок нет )

На данной странице вы найдете слова и текст песни Rise In Rage — Прамяні. Здесь можно прочитать, а также скачать текст песни и распечатать его.

Поделитесь с друзьями
text-pesen.ru